РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Здароў,
                круты надзённы прыпар!
Тугую напінаю Прыпяць –
Страляю променем зары
На досьвітку
                          па Мазыры.
 
Зноў
          даўні мой сусед Браслаў,
Як колісь, да мяне прыслаў
Сваіх ганцоў чорнагаловых
За дапамогай крыгалому.
 
А смуглатвары Кішынёў
З сваіх зялёных кішанёў
Насыпаў каштаноў калючых,
Пячэ, як сонца, яры люцік...
 
Я знаю радасьці цану,
Вучуся шчодрасьці у неба.
Ледзь возьмецца на дзень – цягну
Са сьвежым словам цяжкі невад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.