РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусу
Годзе пець сумныя песьні,
Годзе ўжо плакаць, тужыць;
Скінуўшы покрывы плесьні,
Трэба змагацца і жыць!
 
Помняць збалелыя плечы
Зьдзекі, мінулы прымус...
Трэба жыцьцём чалавечым
Жыць і табе, беларус!
 
Трэба вясёлкавай песьняй
Нашу расквеціць зямлю;
Трэба, каб промень прадвесьня
Дораг быў сэрцу і люб!
 
Хай расьцьвіце васількамі
Праўды сьвятое прамень;
Хмарай закрыты вякамі,
Выблісьне сонечны дзень!
 
Годзе-ж пець сумныя песьні;
Помнячы зьдзекі, прымус,
Скінуўшы покрывы плесьні,
Кроч у жыцьцё, беларус!
 
31.V.1943 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.