РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Санэт
Ne ris point du sonnet,  
o critique moqueur.
S.-Beuve1
На цёмнай гладзі сонных луж балота,
За сьнег нябёснай вышыні бялей,
Закрасавалі чашачкі лілей
Між пачарнеўшых каранёў чарота.
Ўкруг плесьня, бруд, – разводзіць гніль сьпякота,
А краскі ўсё ж ня робяцца гразьней,
Хоць там плыве парою сьлізкі зьмей
І ржаўчына ляжыць, як пазалота.
Цяпер давольна топкае багно:
Гніль сотні год зьбіраючы, яно
Смуроднай жыжкаю узгадавала
Цьвятоў расістых чыстую красу.
Маліся ж, каб зь літоўнасьці стрымала
Тут сьмерць сваю нязвонкую касу.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.