 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Васілю Быкаву
Непаседа, даўгацыбы бусел – Даўняе вясны забыты сон. ...Я злавіць яго за хвост цягнуся, Дражніцца і уцякае ён. От, здаецца, ушчамлю пад паху (Лугавінаю бягу наўпрост). Нада мною – крылы белым дахам, А перад мною – чорны хвост... Змораны, я доўга плачу потым. Суцяшаць стараюцца усе: – Бусел ходзіць у чырвоных ботах I табе такія ж прынясе... Горбіць плечы гора, горбіць праца. Усяго спаўна мне лёс паслаў... Вось ужо і скроні сэрабрацца. Ды яшчэ й цяпер лаўлю бусла. Ну, на гэты раз вярнуся з птахам – Я ж за ім прайшоў багата вёрст! Нада мною – крылы белым дахам. Паспрабуй злаві бусла за хвост...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|