 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Міхасю Стральцову
Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны, Засынае возера, ад сіверу сіняе. Стамлёна дыхаюць хвалі, як грузчыкі, – На плячах гарачае сонца насілі. Нерастуюць ільдзінкі халоднымі плоткамі, Азябламу поўдню ў хмарах ня ўгрэцца. З возера пад паветку плывуць на калёсах лодкі, Як даўна іх сёстры далёкія «з вараг у грэкі». Азалелую песьню зацягнулі вятры-музыкі. А заплывалі ж лодкі за далягляд невядомы. Зараз плысьці ім па возеры нецярпеньня зыбкім Ад берага ледаставу да берага крыгалому...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|