РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля навальніцы
Хоць дзень ідзе на спад,
                                                      але
Ў вачох сьмяшынкі-д’яблікі.
У абраселым падале
Ты мне падносіш яблыкі.
 
Тугія грудзі аблягла
Сукенка абмакрэлая.
А месяц
                  зырыць з-за вугла
На ікры загарэлыя.
 
Яшчэ ня зьвісьлі над табой
Клапоты хмурай навісьсю,
I яблынькаю маладой
Стаіш ты зь першай завязьзю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.