Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. #Максім Багдановіч
Лілею млявы плёс люляе, З-пад зьлежаных аблок здалёк Ляціць, віхлясты і бялявы, Пялёстак лёгкі – матылёк. Ён кліча у блакіт лілею, Каб не любіла больш да сьлёз Бліскучы ад лускі і глею, Самлелы абмялелы плёс, Дзе лашчыць цёплай ласкай хваля Лінёў – зьлянелых цельпукоў, Паблісквае няблізка далеч, Дзе ў іле ня зьлічыць малькоў. Дзе глыб угнеўлена шыпела, Калі на хвалі лівень лёг... Засумавалы, белы, белы, Ляціць удалеч матылёк...
|
|