РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Таргуецца,
                        лаецца,
                                        жмурыць вочы
Гандлярка бойкая – Камароўка.
Тая самая, дзе аднойчы
Разгавеўся мядзьведзь скамарохам.
 
– Яблыкі!
Яблыкі без чарвінкі.
– Купляйце дыні!
Ня дыні – глёбусы.
Ля латка «Прамтавары»,
                                                      прымяраючы чаравікі,
Скача, як бусьлянятка, хлопчык.
 
Помач матчына – шчыры ягаднік –
Штодзень сьпяшаўся на рынак рана,
А Камароўка цяпер абыякава
Глядзіць на ягоную радасьць.
 
Забылася ветка маліньніку злая,
Здаецца, зусім крапіва не стракалася...
А Камароўка таргуецца,
                                                      лаецца,
Па самыя вочы – касынка стракатая.
 
А ўсё ж чаравікі прымераць хочацца,
Ды не дацягнецца да прылаўка.
Зірнуў на сярдзітыя цыпкі хлопчыка –
I мне закалоліся шышкі і лапкі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.