РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечнасьць
Мне ясным сонцам лёс наканаваны –
Ня ведаць змрочных лёхаў нематы.
З табою кожным нэрвам зьнітаваны,
Не, Вечнасьць, я ў цябе не паняты!
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
Бор галавы маёй асьнежыш ты
I ўладна пакладзеш на лоб круты
Зямныя ўпартыя мэрыдыяны, –
Мяне ня ўстрашыць захад залаты.
Да зор скірую думак караваны,
Арлы іх прывітаюць, як браты.
Ня зьнікну так, як цень, як гук пусты.
Не адцьвітуць вачэй маіх паляны,
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.