 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
#I Пошчак ушчэнт пашкуматаў Сонную млявасьць спакою. Коньнік скача наўскапыта – Кохкаюць лёгка падковы. Мядзьведзь абнюхвае чалавечы сьлед, Ашчэрана пашча багны іржавай. Коньнік сьпяшаецца апавясьціць сьвет Пра маладую дзяржаву. Зямлі не кранаюцца капыты – Вякоў абагналі многа. Коньнік, хачу папрасіць, каб ты На міг суняў варанога...
#II Атланты – інваліды Вялікай айчыннай вайны – Аднарукія, аднаногія. Даўно на заробкі ў горад прыйшлі яны З-пад Полацка, з-пад Ноўгарада. У кружалах разьвязвалі торбы цішком, Вячэралі прадубленай саланінай. Шукалі работы самай цяжкой Ільновалосыя Селянінавічы. Аднавяскоўцы касілі густы мурог, А яны ў маўклівай згодзе Падставілі плечы пад глыбы муроў У тысяча семісот далёкім годзе. Паспрабуй на плячах горад трымаць. Не дачакалі падмены. Каменная не адпускае турма, Самі сталі каменныя. Маўкліва церпяць парабкі вякоў – Ні продыху, ні адхланьня. Я пазнаю сваіх землякоў. Ну хто іх назваў атлантамі?
#ІІІ Чэрвень баіцца ступіць на пракосы, Зламаныя падымае званочкі. Дзяўчаты на Белай Русі чэшуць русыя косы. У Ленінградзе Белыя ночы! Белыя ночы! Беглі ногі, Пакуль масты не разьведзены. Ад любага шлях дадому доўгі – Дабраліся ледзьве... Белыя ночы, – ці гэта блукае Белы мядзьведзь на полюсе? А можа, сьвятло вачэй, што патухлі ў блакаду, Асьвяціла раптоўна Марсава поле?.. Ты не сьпяшайся, румяны ранак! А летняй ночанькі не надточыш... Вачэй каханай сіняе зьзяньне. Белыя ночы, белыя ночы...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|