 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Міколу Прашховічу
«На Беларусі Пчолы, як гусі», – Прыгадваў зямляк у выраі. Зоры сьпелі, зоры гасьлі, мох зязюльчын рос на вываратнях. «Ем сырую зайчыну Ды люблю Айчыну!» – Прысягаў паўстанец нябёсам. Дзьверы дню маладому расчынены – Расой ішла песьня босая: «Я здыму парчу, Ножкі абвярчу... Песьню азяблую Сагрэць хачу...» Торкнецца ў крыгу лыч карасіны, Сонную роўнядзь усьпеніць. Згару я на вейцы тваёй расінкай, Беларусь – мая мова і песьня.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|