РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзятлінка

Уладзімеру Караткевічу

 
Дасьвецьце займаецца ціхае.
На лістах раса халодае,
Узьбегла на ўзьмежак,
                                                  задыхалася
Дзятлінка белагаловая –
 
Пляменьніца дзятла белагрудага,
Унучка завеі ўскудлачанай.
Сукню, што зелянеецца рутаю,
З канюшынай купіла ў складчыну.
 
Ля дзяўчынанькі шчырэюць з раніцы
Чмялі –
                сваты басавітыя.
Адвячоркам туман стараецца
Ногі ухутаць сьвіткаю...
 
Навальніца прасторы вымые –
I дзятлінка зноўку клявае.
На чужыне асьветліць сны мае
Сваёй галавой бяляваю.
 
Дзятлінка сьнежнарутая,
Як сьляза па Радзіме,
                                              чыстая...
Таксама і Беларусь мая
На ўзьмежках цьвіла
                                              і выстаяла.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.