 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дрыжыкі па целе, Марал пацее У тры паты. Панты Зразаюць Нажоўкай. Капыты Б’юцца на жоўклай Траве... Трывае... Рэжце ж! Ці нажоўка тупая?! Нарэшце!.. На сьвежым пяньку выступае Жывіца чырвоная... Выпусьцілі З загона! Грукнулі Усе закладзіны суха. Рвануўся... Замёр... Прыслухаўся... Страх яшчэ казыча Пахвіны. Трасянуў галавой па звычцы, Што рогі там быць павінны, – Няма іх! На міг Нямая Цішыня. Толькі кедры шумяць. Больш Не суняць! Раскручваецца спружынай напятай Увесь балючы, Безабаронны, Лабаты... Ад абразы заб’ецца Пад кедры густыя. I покуль Боль не Астыне – Не зварухнецца, ня тропнецца, Каб ня ўпала На сьвежы пянёк ані кроплі... Адстоіцца Сум у вачах, Як змрок у цесных прагалах. Нават пысы гарачай Не астудзіць вадою крыніц... А побач Яго сябры З маладымі Рагамі будуць гнаць маладых аляніц...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|