 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пахне далонь Залатога Рога Нафтай, далёкімі катастрофамі. Змоўк акіяна насьмешлівы рогат. Цішыня тут, як дзеўка-пярэстарак, строгая. Быццам на кухні агульнай, грызуцца Хвалі – таксама з племя жаночага. Глянеш: Нептун пасівелы з трохзубцам Выйшаў на бераг, гнецца пад ношаю, – Гэта ловіць багром аскабалкі Дзед, што разлучаны з морам зьнямогаю. Ўсё ж каля мора старому забава. Цягне дадому дровы намоклыя... Дошкі цяжкія, мачтаў абломкі, Будуць трашчаць яны ноччу завейнаю. Спусьцяцца нізка ўспамінаў аблокі, Дні маладыя на момант вернуцца. Зноўку тайфунам насунуцца бровы, Борт затрашчыць – грукне хваля шалёная... Салёныя дровы... Сьлязіна салёная...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|