РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лясныя клады
Галін старэчыя рухі.
Глушэюць у лесе клады.
Крыжы распасьцерлі рукі –
Заўчасна ня пусьцяць сюды.
 
Павук нешта тчэ на кроснах.
Маўчыць цішыня штодня.
I толькі ў борцях на соснах
Прамыслых пчол сумятня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.