 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паплавы цішынёй мурожнай стрыножаныя, Учарашнія сны рака даганяе. Нізіцца сонца. Ад заходу трывожнага Вочы бор засланіў даланямі. Асмуглыя пальцы праменьнем прасьвечвае. Ноч недалёка. Блізка да вечара. Драчы неўзабаве кінуць жэрабя, Каму рэзаць бляху тупымі ножнамі. Кружыць над борам чапля шэрая, Над паплавамі, цішынёй стрыножанымі. Птушка трывожная, як яе высачыш? Недзе гняздо на яліне высака... Цень мільгануў над дрымотнымі плёсамі. Шэрая чапля зьнікае сумна. Пяро раняе перапялёсае На сіні вечар, На ціхія думы...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|