РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы ў гасьцёх у Наднямоньня.
Навакольле як нямое.
Нашых пальцаў не расьцяць!
Пад нагамі храбусьцяць
Леташнія жалуды.
Зараз пойдзем –
Хоць куды.
 
А паром на прывязі.
Толькі крыкні:
                                – Прывязі!
Прывязе на бераг той.
Стане,
Толькі скажаш:
                                – Стой!
 
Ён ня кепскі, бераг той, –
Хата на гары крутой.
Там цябе чакае маці,
Там я звацца буду зяцем...
Дый на гэтым беразе
Хораша на верасе!..
 
Па канату – тапаром!
Хай адзін плыве паром,
Хай плыве між строгіх стром.
Потым неяк разьбяром!..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.