РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З Алеся
*  *  *
Пекла было тут у тую часіну:
Гром звар’яцеўшы стагнаў і равеў,
Білі вакол перуны без упыну,
Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў.
Бура прайшла, і людзей я пытаю, –
Што жа зрабілася з роднага краю?
Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла...
Кажуць – разьбітую ліпу дабіла.
Думка! Калі я цябе выліваю
Ў слова халоднае, ў песьню сваю,
Гэткае ж пекла ў душы сваей маю.
Паліць яна мне душу ўсю маю.
Што ж, асьцюжоная словам людскім,
Ты нарабіла ў краю дарагім?
Можа, разьбіла маркотную ліпу,
Сьмерці прасіўшую у нуднаму рыпу.
 
[1912]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.