 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Спакой з лугоў плыве ў раку Вятрыста на адкосіне. Самотна слухаць скверыку Глухія крокі восені. Ці помніш, сьцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я. Міргаюць ліпы з ласкаю Зялёнымі павекамі. Тваёй касынкі ластаўка Не мільгане, як некалі. Што скверыку за розьніца, Хто зжураны, хто змораны. Яна, вядома, позьніцца, Ён смаліць «беламорыну». А пеўні дзень прысьпешваюць Назло хлапцам, як некалі. Ці ж трэйція і першыя Мае адкукарэкалі? Хіба ня ўчора вечарам, Ад радасьці нямеючы, Шаптаў табе спрадвечнае I цалаваў ня ўмеючы?..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|