 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьвет захлынуўся ад сьвятла. Ступаў я ў твой гарачы сьлед. Была вясна, І ты была. Як сьнег, кіпеў вішнёвы цьвет. Ня ведаў я ні звад, Ні здрад. Сузор’яў распазнаў сакрэт. Твой сьмех зьвінеў, Ясьнеў пагляд Вясновы, Як вішнёвы цьвет... Мой дзень асеніцца ў журбе. Ліст зжоўклы – ў забыцьцё білет. Гукаў вясну, Гукаў цябе. Як сьнег, апаў Вішнёвы цьвет...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|