Ад сівых гадоў, ад дзядоў Для мяне ашчаджона спадчына: Песьні жніўнай смутак удоў, Мох зязюльчын, гняздо курапатчына; Сіні верас і сіні дым, Зоркі першай драбнюткая мачына, Яры хмель над ярам крутым, Галубіная мова матчына. Не згублю яе ў тлуме дарог, Дзе маторам вясёла грукочацца, Боязна мне ступаць на мурог – Прытуліцца шчакою хочацца. Хай мяне блаславяць у нябыт Як свайго шалапутнага хрэсьніка I яго Яснавокасьць блакіт, I яе Ласкавасьць бярэзінка.
|
|