РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шчавульніцы
Дуб не прыдбаў
Ані лісьціначкі.
Стаіць,
Нібы Кашчэй кашчавы.
А ўжо стракатыя хусьціначкі
Зьбіраюць маладое шчаўе.
 
Смуга дрымотная,
Злянелая
Пагоднее ад іх усьмешак.
I пальчыкі,
Узелянелыя,
Халодзіць козытна
Узьмежак.
 
На поплаве
Агонь уздрыгвае:
Пячы вячэру
Будзе прысак,
У дыме коні –
Дымнагрывыя.
Дым сьцелецца
Па ўзлобках лысых.
 
Арэхаўна,
Замошша,
Плігаўкі –
Прыціхлі вёскі ў весьнім гудзе.
Дзяўчаткі ў тумане,
Як кнігаўкі,
Стамлёны адвячорак будзяць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.