РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Аплакалі вырай совы
Пад Полацкам,
Знаеш, Падуя,
Узьлеску ў прыпол верасовы
Ліст перажоўклы падае.
 
Раздольле туроваму рыку –
Над змоўклымі нэтрамі плавае.
Чаўны бласлаўляе ў Рыгу
Сафія залатаглавая.
 
Даверыцца сьнегу полаз,
Загурбяцца весяў весьніцы, –
У сьвітцы марознай Полацк
Вачыма сінімі весьніцца.
 
Па граю першыя
Тужаць
Праталіны белабрысыя,
Ведаюць гнёзды птушкі,
I рыбы чуюць віры свае.
 
Да скону сэрца скарыла
Чароту гаворка картавая.
З выраю
Доктар Скарына,
Як драч, дадому вяртаецца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.