РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спалоханыя сны
Трывога ные ранай:
А дзе яны,
Сыны?
Плывуць, як вырай раньні,
Спалоханыя сны...
 
Што ўзяць сыны пасьпелі?
Ні хлеба,
Ні лайна.
Туман,
Сьцялі пасьцелі!
У галавах –
Вайна.
 
Цяпер ляцець да іх,
Ды
Захмараны шляхі.
На хустцы ў Бянігны
Жалобяцца шлякі.
 
Лічыць гады зязюлям
У маладых барах.
Прытулак для матулі –
На ўскраіне барак...
 
З адчаю
Неба сшыта –
Пячэ з-пад далані,
Ад самалётаў,
Жыта,
Матулю заслані!
Старая чуе ростань.
Гадоў саскублен стог.
Дзесятак сынаў
Шосты
На сходзе,
Як вятох...
 
Як выпрасіла ў сьмерці
У д'яблавай радні –
Два дні?..
Каб сьлёзы ўцерці
Па Януку...
Два дні...
 
...Гаротныя лясіны
Жвір сьвежы
Бралі ў цень,
Спазьніўся ліпень.
...Сына
Хавалі ў гэты ж дзень...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.