РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзяўчыне
Над ракою ў канцы вёскі
Вербы долу гнуцца...
Плача бедная дзяўчына,
Градам сьлёзы льлюцца.
 
Ня хілеце, вербы, долу
Гальляйко паныла!
Ой ня плач ты, дзяўчыначка,
Не тужы аб мілым!
 
Яму выпала дапрасьці
Спраў вялікіх ніці –
Ён ідзе ў палках магутных
Край свой бараніці.
 
Дзе дыміць зямля крывёю,
Дзе усё ў руінах,
Там твой мілы з варагамі
Б’ецца за краіну.
 
Прыйдзе восень, лісьце вербаў
Паплыве з вадою...
Мілы вернецца дадому
Пераможцам з бою.
 
Будзе палка мілаваці
Пацалункам шчырым...
Ой ня плач ты, дзяўчыначка,
Не тужы аб мілым!
 
14.IV.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.