РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Эскіз
Пераабуваюцца афіцыянткі.
Зьнімаюць з ахвотаю хвартухі.
Цягнеца ў парк позьні тралейбус,
На шыбах яго, як з вады,
Выплывае і зыбаецца
                                                слова: «Кафэ».
I захмялелы вечар
Сьпяшаецца ўпіцца
У мякаць цёплую чорнай кавы
Белымі зубамі рафінаду.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.