РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сон
Заржавелай рэсорай
Качка крача.
Трохтонкай
З адною фараю поўні
Буксуе ноч...
З галавы галаўня,
Як з галавешкі гарачай,
Сыплюцца іскры воч.
 
Трохтонка вырвалася
Зь цішыні шчыльнай –
Прастуе па бальшаку,
Толькі абапал
Костачкамі лічыльнікаў
Ляскаюць хаты
У насьцярожаным халадку...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.