 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На Бутаўшчыну, За раку Сьпякотным днём праводзілі Знаёмыя, суседзі – Народу сьцяг. А дні ня шчасьцілі, Ані пагодзілі. Пажыла, Як пабыла ў гасьцях. Пасядзела з прыхаду – Не на куце, Ня тое каб ня ў крыўдзе, Затое – ў цеснаце. Ні той спагады, Ні парады, Ані шаны... Хіба што прыказка I суцяшала: – Добраму чалавечку Добра і ў запечку, А якой благаце Блага і на куце... Папераносіла азёры вёдрамі, Шчыравала – Сшаравала гаі гальнёў. Зайцамі ўцякалі Словы добрыя, А словы злыя ўсьлед – Ваўчынаю гайнёй. Залёг адчай Мядзьведзем у ламу. Не было каму Плячо падмяніць. Дзявоцкая песьня ішла з-пад Мяніц: – Ні я ўпіла, ні я ўела, Ні добра ўхадзіла, А я ж свае маладыя леты Дарма патраціла... I тлумна і пыльна. На каго наракаць? Каго клясьці? Не да сну – Не ад бяссоньня. Цапавільны, Тапарышчы, Касавільны – Як вырабы са слановай касьці: У музэй хоць сёньня! Была й паветачка хаткай, Была й суседачка маткай. Закацілася ў журбе Балючай зьнічкай. Мама, Сьцежка да цябе Не зарасьце брусьнічкай...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|