 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мая душа, як ястраб дзікі, Што рвецца ў неба на прастор, Вартуе вольных птушак крыкі, – Мая душа як ястраб дзікі. Учуўшы іх, страхне вялікі Свой сон, шыбне ды вышай гор, – Мая душа як ястраб дзікі, Што рвецца ў неба на прастор!
[1910]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|