 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зьмітраку Моркаўку
Зоркі – выкрасанкі! Санкі з горкі Гонка мчаць, куляюць у сумёт. У маленстве дым і ўраньні горкі. Толькі сон і саладзей за мёд. Зраньня ўсё табе – і сум і радасьць – Падуладна, як гаспадару. Лёгка абтрасацца, Лёгка падаць, Лёгка падымацца пад гару. На гары – сябры. Яшчэ іх многа! Колькі будзе к вечару ў жыцьці? Падымацца – Не зьбіваць нікога, I не прабівацца – Лёгка йсьці!..
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|