 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Беднае сэрца, чаго ты жадаеш? Беднае сэрца, куды ты імкнеш? Часта журбою мяне спавіваеш, Часта хвалюеш мяне. Часта хвалюеш мяне ты да болю... Што-ж мне рабіць у нягодзе такой? Чым я цябе, маё сэрца, здаволю, Дзе я знайду супакой? Дзе я знайду супакой на хвіліну? Пэўна ня тут, у чужой старане... Можа я разам з табой не загіну? Ты на Радзіму імкнеш?
16.II.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|