РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Бога прашу я
Я сёньня сумую і плачу,
І сьлёзы мае – сьлёзы сына,
Што, можа, ужо і ня ўбачу
Цябе, дарагая краіна.
 
А хочацца мне, як ніколі,
З тваімі прасторамі зьліцца,
Абняць і лясы твае й поле,
З гаючых крыніцаў напіцца.
 
І Бога прашу я, каб хмары
Сплылі з тваяго небасхілу,
Каб зьдзейсьніў Ён нашыя мары,
Даў волю, даў долю і сілу.
 
4.III.1945 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.