РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пастух
За дзень набегаецца да зьнямогі:
Спрабуй збрадлівы статак упасі!
I ўвечары ісьці ня хочуць ногі,
Хоць іх бяры на плечы –
Ды нясі.
 
Ён рады,
Калі конаўку малое
Аберуч ледзь падыме – дужы сын! –
З бухматай пенай вып'е сырадою,
Спытае ў маці:
– А ці ёсьць вусы?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.