РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Майстра
Арлену Кашкурэвічу
 
Ня мае права майстра быць шматслоўным,
Сам за сябе сказаць павінен плён.
Зь ім думка аб галоўным – і няўлоўным –
Бяссонная, ідзе да схілу дзён.
Адносіць час удачу хісткім чоўнам,
Ледзь бераг мэты ў туманах відзён,
Ды празарэньне променем раптоўным –
I паратоўным – высьветліць адхон.
 
Панура горбіцца адчаю строма,
I лашчыцца дагодлівая стома,
I цягне плыткія далоні плёс.
Не задаволена сабою праца.
Але абрысы набывае лёс –
I пачынае зноў на радасьць брацца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.