РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Юнацкія годы
Трыялет
Адляцелі юнацкія годы
У далёкі, няведамы вырай.
Нібы гук ледзь кранутае ліры,
Адляцелі юнацкія годы.
 
Не вярну я малітваю шчырай
Віхрабежныя іх карагоды...
Адляцелі юнацкія годы
У далёкі, няведамы вырай.
 
14.I.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.