РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ілоне
Мая адзіная радня,
У цішы, гамане,
Дачушка, ты расьцеш штодня
Трывогай ува мне.
А роспач за душу скрабе:
Каб добра ўсё было,
Каб не зірнула на цябе
Халодным вокам зло;
Ні крык, ні крылы насланьня
Каб не ўраклі і ў сьне.
Дачушка, ты расьцеш штодня
Трывогай ува мне.
Будзь варта сонца, вышыні,
I даражы вясной,
I роднай глебе карані
Ты давярай адной.
Хай ліха й цень твой абміне,
Жыцьцём шумі ў жыцьці.
Маю трывогу і мяне,
Дачка, перарасьці!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.