РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дамоў
– Дамоў! – гукае маці
Дачушку.
Дзе яна?
Спакой туманнай масьці
Пасецца ля акна.
 
– Дамоў!
Ня хоча неслух
Ісьці ў начны палон,
Дзе ціша ў мяккіх крэслах
Забыты бачыць сон.
 
– Дамоў!
Свае чароды
Вясной вяртае край.
Матулін голас родны,
Гукні мяне, парай.
 
– Дамоў! –
Спрабуе скруха
Гукаць мае гады
Туды,
Дзе будзе глуха
I ў дождж, і ў халады...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.