РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Яблыні
Адны на лавачках ля муроў
I днююць, і вечаруюць.
А думкі днеюць там, ля двароў,
Сякуць ахрап'е, з поля кароў
Чакаюць,
На лехах шчыруюць.
 
А думкі ў госьці ідуць да радні:
Кумы частуюць,
Клапоцяцца свацьці.
Балюча ўспамінам –
Які ні крані.
Старыя яблыні,
Іх карані
Не прыжываюцца на асфальце.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.