РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы больш сваёй ахвярнасьцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!
 
Мы сьціпласьцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам ня з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі мех цяжкі.
 
Мы ўсім сваёй гасьціннасьцю вядомы,
Надзейныя сябры і дружбакі.
I госьць, і падарожны ў нас
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.
 
Гатовы ўсё аддаць –
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы – народ такі.
Што з краю небясьпекі нашы хаты,
Пра гэта
Не забудуць чужакі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.