РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вучыць ня трэба маладых,
Ні лашчыць,
Ні даваць пад дых,
Ім думаць
Трэба даць магчымасьць.
 
Дзяліць ня трэба маладых
На гнедых,
Шэрых,
На рудых, –
Абы яны былі з вачыма.
 
Дзе дзёрзкасьць і непрымірэньне,
Нібыта ў першы дзень тварэньня...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.