РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На паляне восеньскай радасьці
Ліст жаўцее.
Шоўк вясельны зжоўк.
Можа, нешта зьменіцца заменаю?
I на шыі б'ецца ланцужок,
Як абрывак ланцуга сямейнага.
 
Ад вачэй нахабных,
Ад людзей
Дзе схавацца з радасьцю шалёнаю?
I з салодкай робіцца салёнаю.
Соль жа за гаркоту саладзей...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.