РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Запрашаю цябе ў зіму,
Дзе ад сьнегу душна ялінам,
Нагадаюць няхай яны нам,
Мы шукалі сябе чаму.
 
Запрашаю цябе ў вясну,
Дзе ад квецені сьнежнай бела,
Дзе сьцяжынка зьбегчы пасьпела
У нядаўнюю даўніну.
 
Запрашаю цябе адну
У хаціну маёй самоты.
Для цябе маладосьць гукну,
Узаб'ю ў галавах сумёты.
 
Ад цябе журбы не ўтаю,
Той, што верыць дагэтуль маю.
Запрашаю ў восень сваю,
У зіму сваю
Не запрашаю!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.