РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маналёг лугу
Скубіце ўсе мяне,
Дратуйце капытамі –
На голым лахмане
Зноў зашчымлю атавай.
 
Упірыстай травой
Аброць цяпла прывечу,
Аседласьці прабой
Сарву ў адчаі вечным –
 
I захлыну абшар
Зялёнаю крывёю.
 
Мне лівень-жыцьцядар
Ахвяраваў прывольле.
 
Хай туману ланцуг
Навязвае стагоддзі
Пасьціся на выгодзе.
Насычу ўсіх.
Я – луг!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.