РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вітальная
Як лісічка тая каля пня,
Каля дзеда ўнучка Дамініка.
Дык расьці шчасьліва і вяліка,
Самая чаканая радня!
Значыцца, не толькі парахня
Застанецца каля пня старога.
Падрастай жа, радасьць і трывога,
Самая балючая радня!
 
Хай жа будзе ў лёса даланя
Для цябе на шчасьце не скупая.
Хай жа ў лесе вечнасьці ступае
Сьцежкаю жыцьця твая ступня.
Толькі не апошняй будзь,
Радня!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.