РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вырак ног абыякава-босых.
Марны ўздых у глухім палыне.
Послух шляху ахвярнага –
Посах
Горкі пыл аддае меліне.
 
Як апірышча мары і веры,
Усе шляхі абышоўшы ў жыцьці,
Посах грукне ў нябесныя дзьверы,
Ціха ў хату збаіцца зайсьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.