РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вялікадне
Пушчу душу – няхай ідзе
Па руні, дзеразе, вадзе,
Хай валачобнічае.
А можа, чоўны чые
Перавязуць на бераг веры,
Дзе, адчыніўшы ў сьвята дзьверы,
Ў нядзельку кшчоную, сьвятую
Вялікадне душу ўратуе.
I захмялелае вясло
Абудзіць сонечна сяло:
– Вялічка прыйшло,
Яечка зьнясло...
Ярылава аблічча
Яечка паўтарае.
Яшчэ зямля сырая,
А ўжо на копы лічыць
Гаспадарочак,
Сьлічны паночак
Ураджай на полі
I спарыну ў прыполе.
 
Хай валачобніцай ідзе
Душа барамі ды дварамі,
Няхай вяртаецца з дарамі,
Няхай раскажа,
Дзе
Яшчэ душа жыве ў бядзе,
А валачобніца таксама.
Хрыстос васкрос!
Уваскрасае мама
Ці голас
Бог уваскрашае,
Ласкава мама запрашае:
– Гаспадарочак,
Бяры ліхтарочак,
У тваім хляве праява стала,
Праява стала, праявілася,
Усе каровачкі пацяліліся,
Хрыстос васкрос, Сын Божы!
Дальбог,
Быў у нашай Лысоні рог,
Як маладзік, прыгожы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.