 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прыйшла... Зь вясёлаю усьмешкай Мае кранула валасы, І зазьвінелі ў маім сэрцы Званочкі шчасьця і красы. Прыйшла й вясну мне падарыла. Хоць за вакном зіма і стынь, Сьмяюцца ў пацерках іскрыстых Шыпшыны пышныя кусты. Пайшла... пакінула надоўга Зьвінець вясну ў маёй душы. Ні злыя людзі, ні завеі Ня змогуць звон той заглушыць.
26.XII.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|