 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дваццаць пятага сакавіка – Годны дзень Беларускай Дзяржавы. Веснаплынных вятроў талака Пыл з кароны атрэсла іржавы. Шматавалі нас досыць арлы I з адной і з дзвюма галавамі. Мы ня зь нейкай бязроднай імглы, Нас вякі як сваіх Гадавалі. Мы – ратаі сьвятла, Крывічы, Верхачы неўміручай Пагоні. Маладзік сакалом на плячы, Гартны меч у цьвярдое далоні. Лучыць нашыя мары рака Бел-чырвона-белага сьцяга. Дваццаць пятага сакавіка – Наша сьвята, Пароль I прысяга!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|