Чытаю Быкава – I зноў Вяртаюся ў краіну сноў, У старану маю лясную, Якую, Покуль я існую, Люблю ў затуле туманоў, Ёй плачу, бачу, ёй блазную. Завецца ўшацкай старана, Там Селішчы і Старана, Бычкі і Дольцы, і Гарані, I Чарапоўшчына, I ўраньні Лубее ў елкі карына, I каня нікне ў дакараньні. Ашчадны быкаўскі радок, Як непрытомлены хадок, Вядзе на топішча, На ляды, На Посьніцу, Дзяды, Каляды. I рада, ўчуўшы халадок, Душа, сабе ня даўшы рады. З раўка бярэ разгон рака, З рыўка вітае ўзмах Рука Абнылае крыло самоты. Пачуеш з даўніны самоты Папрок шпака I крок грака, Напоўніш зольлю смутку соты. Узьмежкам, палазьней, лядком За словам быкаўскім, Радком, Ня ўзяўшы ў павадыркі стому, Іду, Вяртаюся дадому, Што выціраў сьлязу крадком, Не пахваліўшыся нікому.
|
|