Звыкаюся слухаць глухую стому, Сьмялей каляндар пачынае гартацца. Здаецца, учора я выйшаў з дому, А ўжо дадому пара вяртацца. Мае трывогі, мае дарогі Парастрасала, паразмывала, Прымлелі рукі, прысталі ногі, Хацеў багата, а маю мала. Пусьціў на вецер свае дукаты, Набыў сумненьне, набіў аскому. Здаецца, ўчора я выйшаў з хаты, А ўжо вяртацца пара дадому. Туды, дадому, дзе лугавіна Улетку цёплая, як палаці, Дзе долу кланяецца дамавіна. Там мама сустрэне ў вечнае хаце.
|
|